Жанне Лаўровай 54 гады. Яна родам з Мінска. Вядома, што ў жанчыны ёсць дачка і сын.

Лаўрова вядзе блог у тыктоку і інстаграме, дзе распавядае пра сваё жыццё, кухарыць і робіць распакоўкі. Таксама яна шмат распавядала пра змаганне з анкалогіяй, на якую хварэе. На тыкток жанчыны былі падпісаныя больш за 300 тысячаў чалавек. Яшчэ адна сфера жанчыны — таралогія, яна мела асобны тыкток-канал па гэтым накірунку.

У адным з апошніх стрымаў яна сказала, што «яе сасіскі троху падгарэлі, бо прыляцеў бумеранг, таму што ёй шкада і ўкраінскіх дзяцей». Гэтыя словы выдраў з кантэксту (з некалькіх хвілінаў роліку пакінуўшы 10 секунд) прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Ён апублікаваў у сваіх сацсетках допіс, дзе заклікаў сілавікоў арыштаваць жанчыну.

Скрыншот з канала Прыдыбайлы

Скрыншот з канала Прыдыбайлы

Сёння ГУБАЗіК напісаў, што яна затрыманая. Усе тыкток-каналы жанчыны нейкі час былі недаступныя, але іх ужо аднавілі. Таксама сілавікі адкапалі з інстаграма жанчыны фота, дзе яна паказвае сімвал V з подпісам «Жыве Беларусь» у 2020-м.

Лаўровай пагражаюць крымінальнай справай за «прапаганду тэрарызму» і сямю гадамі турмы.

@nashanivanews «Абразіла памерлых у Крокусе». Па даносе Прыдыбайлы затрымалі мінскую тыктокерку-таролага #крокус #крокусситихолл #беларусь #беларускаямова #беларусьновости #милициябеларуси #нашаніва #мова #белорусы #жывебеларусь ♬ Paris - Else

Чытайце таксама:

Героем «Крокуса» стаў 15-гадовы гардэробшчык Іслам. Ён выратаваў 100 чалавек

Адзін з затрыманых за тэракт быў у «Крокусе» яшчэ 7 сакавіка

Чаму тэрарыстам далі ўцячы да бранскіх лясоў? Вось што прыдумалі ў апраўданне сілавікоў

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
90