Как на самом деле выглядело письмо "Фрау А." из 2017 года

Ліст «Фрау А», які паказалі дзяржСМІ ў 2017-м. Фота: СБ

Еўрарадыё знайшло арыгінал ліста сярод 40 тысяч даносаў, атрыманых КДБ з 2014 па 2023 гады. Базу даносаў некалькі дзён таму выпампавалі з сайта і апублікавалі Кіберпартызаны.

Напярэдадні Дня Волі ў 2017 годзе ў Беларусі было неспакойна. Краіна выйшла на вуліцы супраць «закона аб дармаедах». 

Беларускія сілавікі не сталі правяраць, што адбудзецца 25 сакавіка, і правялі прэвентыўныя масавыя арышты. Падставай стаў ліст нейкай «Фрау А» — жыхаркі Берліна з беларускімі каранямі.

Ліст, у якім яна папярэджвала «аб падрыхтоўцы правакацый і планаваным перавароце ў Беларусі», паказалі па тэлевізары. А далей затрымалі 35 чалавек, пераважна апазіцыйных лідараў.

«Я, фрау А., хочу сообщить вам, что после моих бесед с французским гражданином Л. я узнала о готовящихся провокациях и планирующемся перевороте в Беларусь. Это произойдет 25.03.2017. Запланированные провокации могут произойти во время демонстраций.

Подготовлены в Польше группы исполнителей, которые в это время будут находиться в Беларусь.

Возможно, одним из организаторов провокаций является г-н Бондаренко, проживающий в Польше.

Для создания жертв запланировано использование спецтехники.

Г-н Бондаренко — участник событий декабря 2010 года.

Запланировано участие подготовленных журналистов для online-трансляций провокаций.

Как Л. <…> считает, эти события в Беларуси должны стать последним шансом для фашистского переворота».

Аднак арыгінал ліста, знойдзены ў базе даносаў, утрымлівае зусім іншыя прозвішчы. Замест Змітра Бандарэнкі з апазіцыйнай «Хартыі'97» там нехта «Баранчык Ю.» (верагодна, супрацоўнік расійскага ІА REGNUM Юрый Баранчык). Згаданыя і іншыя журналісты, праўладныя беларускія: Павел Якубовіч і Генадзь Давыдзька. А датычнымі да арганізацыі «перавароту» названы тагачасны міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і Аляксандр Лукашэнка.

Звярніце ўвагу на тое, як некаторыя фрагменты арыгінальнага ліста (арфаграфія аўтаркі захаваная) супадаюць са сфабрыкаванай КДБ для затрымання апазіцыянераў падробкай:

«Уласнае імя: Іна

Імя па бацьку (калі такое маецца): Антонаўна

Адрас месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы): Беларусь, Мінск, праспект Незалежнасці 1

Тэкст звароту:

«Я, фрау Инна, хочу сообщить о том, что после моих бесед с французским гражданином Луи, я узнала о готовящихся провокациях и планирующимся перевороте в Беларуси. Как сообщил гражданин Луи это произойдет под видом учений «Запад 2017». Запланированный переворот может произойти под видом тактических учений. Подготовленны в России группы исполнителей, которые в это время будут находится а Беларуси.

Возможно, одним из организаторов является господин Баранчик Ю., проживающий в России. Для создания жертв запланированно использование военной техники. Гражданин А.Г. Лукашенко организатор этих событий с 1994 года.

Запланированно участие подготовленных журналистов Якубовича П.И. и Давыдько Г.Б. для прикрытия этих событии в СМИ под видом учении и одурманивания белорусов геббельсовской пропагандой.

Как считают белорусы, эти события должны стать поводом для фашистского прокремлевского переворота и поднятия российского триколора над административными зданиями в Беларуси. Причастными лицами могут быть гражнанин Шуневич И., известный своей непрекрытой симпатией к советскому фашизму. Он гордится формой НКВД и геноцидом белорусского народа.

Призываю немедленно расследовать это фашистское прокремлевское преступление и привлечь к ответственности и наказанию его античеловечных фишистских исполнителей — А.Г. Лукашенко, Шуневича, Давыдько, Якубовича. Эти страшные люди заслуживают высшей меры наказания — смертной казни. С уважением, фрау Инна».

Такім чынам, «Фрау А» (ці цяпер слушна называць яе «Фрау І»?) паведамляла, што сацыяльнай напружанасцю ў Беларусі гатовая скарыстацца Расія, а зусім не празаходнія сілы. І беларускія спецслужбы ўспрынялі гэта сур'ёзна. Юрый Баранчык, напрыклад, быў затрыманы 15 сакавіка 2017 года ў Маскве па запыце Следчага камітэта Беларусі — якраз тады, калі ліст быў дасланы ў КДБ.

Мяркуючы па ўсім, потым ліст вырашылі выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах. Для гэтага тэкст скарацілі і ўпісалі патрэбныя прозвішчы і кантэкст. І прыбралі «непатрэбныя» прозвішчы. Хаця і Павел Якубовіч, і Ігар Шуневіч праз некаторы час пазбавіліся сваіх пастоў — у 2018 і 2019 гадах адпаведна. 

Клас
20
Панылы сорам
23
Ха-ха
88
Ого
15
Сумна
12
Абуральна
19