Сярод заблакаваных апынуўся і «галоўны бот разведкі», пры дапамозе якога, як пісалі ўкраінскія СМІ, жыхары акупаваных тэрыторый Украіны маглі перадаваць звесткі ГУР, паведамляе «Астра». 

 

«Сёння кіраўніцтва платформы Telegram неабгрунтавана заблакавала шэраг афіцыйных ботаў, якія процідзейнічалі ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны, у тым ліку, заблакаваны «галоўны бот выведкі». Гэта адбылося ў супярэчнасць правілам і публічным заявам, якія кіраўніцтва Telegram публічна дэкларавала», — гаворыцца ў паведамленні ГУР. 

Таксама паведамлялася аб блакаванні ботаў Службы бяспекі Украіны і іншых. Пад забарону трапіў чат-бот дзеючага на баку Украіны падраздзялення «Легіён Свабода Расіі», і бот тэлеграм-канала «Крымскі вецер», які публікаваў інфармацыю аб нанесеных ракетных ударах па Крыме. 

24 красавіка заснавальнік Telegram Павел Дураў напісаў, што платформа блакуе «каналы і боты, якія збіраюць каардынаты для нанясення ўдараў або публікуюць прамую персанальную інфармацыю з заклікамі да гвалту».

Чытайце таксама:

Павел Дураў хадзіў у школу ў Італіі, не выкарыстоўвае біткойны і не мае нерухомасці

Расійскі блогер прадаў юзернэйм @pavel за $80 тысяч. Пакупнік падарыў яго Паўлу Дураву

Дураў абвергнуў сувязь Telegram з расійскімі ўладамі

Павел Дураў даў інтэрвʼю Такеру Карлсану

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7