Адам і Рамзан Кадырава. Фота з сайта championat.com

Адам і Рамзан Кадырава. Фота з сайта championat.com

Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў прызначыў свайго сына Адама куратарам «Расійскага ўніверсітэта спецназа імя Уладзіміра Пуціна» ў Гудэрмесе, аб чым напісаў у сваім тэлеграм-канале.

«Па просьбе дарагога брата, кіраўніка РУС Байбетара Вайханава, я прыняў рашэнне прызначыць Адама Кадырава куратарам РУС. Ён цесна знаёмы з дзейнасцю знакамітага ўніверсітэта, таму я лічу, што выдатна справіцца з ускладзенымі абавязкамі», — напісаў Кадыраў.

Кадыраву-малодшаму пачалі ўручаць узнагароды і прызначаць яго на высокія пасады пасля таго, як ён збіў у следчым ізалятары абвінавачанага ў спаленні Карана Мікіту Жураўля, якога пазней прыгаварылі да 3,5 года калоніі, піша «Настоящее время»

Тым часам Адам Кадыраў стаў «Героем Чачні», начальнікам аддзела гарантавання бяспекі свайго бацькі і куратарам батальёна імя шэйха Мансура.

Сваякі і блізкія Рамзана Кадырава рэгулярна атрымліваюць узнагароды розных узроўняў і пасады ў Чачні. Так, 16 лютага яго старэйшую дачку ўзнагародзілі ордэнам так званай «ДНР». За некалькі дзён да гэтага другая дачка Кадырава, 24-гадовая Хадзіжат, была прызначаная першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі і ўрада Чачні.

Чытайце таксама:

Кадыраў выклаў відэа са спартыўнай залы на фоне навінаў пра небяспечную хваробу

Дачка Рамзана Кадырава атрымала ўзнагароду за ўклад у «развіццё прадпрымальніцтва». Яна занялася бізнэсам год таму

Хлопцу, які спаліў Каран і якога збіў сын Кадырава, далі тры з паловай гады калоніі

Рамзан Кадыраў прызначыў свайго 18-гадовага сына міністрам

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2