Ілюстрацыйнае фота: sova-news.com

Ілюстрацыйнае фота: sova-news.com

Апошняя даччыная кампанія Danone у Беларусі «ДанонБел» падала на ліквідацыю, інфармацыя пра гэта апублікаваная ў часопісе «Юстыцыя Беларусі», звярнула ўвагу «Медыязона».

У аднаго з найбуйнейшых сусветных вытворцаў малочных прадуктаў у Беларусі былі тры юрыдычныя асобы: «Данон Шклоў», «Данон Пружаны» і «ДанонБел».

Першыя дзве — гэта вытворчыя пляцоўкі. Трэцяя — аптовая кампанія, зарэгістраваная ў Мінску.

«Данон Пружаны» далучылі ў 2022 годзе да ААТ «Пружанскі малочны камбінат». За год да гэтага кампанія была перайменаваная ў «Пружаны індустрыя».

«Данон Шклоў» у жніўні 2022 года перайменавана ў «Мілкстрэйт». З чым гэта звязана, у Danone таксама не растлумачылі.

«ДанонБел» быў апошнім прадстаўніцтвам брэнда Danone у Беларусі.

У 2022 годзе Danone заявіў пра сыход з Расіі, але ўстрымліваўся ад каментароў пра беларускую частку свайго бізнэсу.

Danone — французская харчовая кампанія, вытворца малочных прадуктаў і іншых прадуктаў.

Чытайце таксама:

У Беларусі знікнуць папулярныя малочныя брэнды Activia і Actimel

Батончык «Зарядись» і маладзечанскі «Ракфорці». Якія беларускія прадукты можна купіць у крамах замест імпартных?

Пельмені, піца, паўэрбанкі… Якія гандлёвыя аўтаматы сёння працуюць у Мінску, а якія абяцалі, ды так і не паставілі?

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
3