Святлана Ціханоўская ўручае Яну Ліпаўскаму Крыж добрасуседства. Фота: t.me/CabinetBelarus

Святлана Ціханоўская ўручае Яну Ліпаўскаму Крыж добрасуседства. Фота: t.me/CabinetBelarus

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі, а таксама паслы, дэпутаты чэшскага парламента, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі і Чэхіі, паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет.

«Адкрыццё гэтага офіса пачынае новую старонку ў нашым супрацоўніцтве. Ён пасылае моцны сігнал беларускаму народу, які змагаецца за свабоду: Вы не самотныя ў сваёй барацьбе, мы падтрымліваем вас. Адкрыццё гэтага офіса сведчыць аб тым, што вы адрозніваеце злачынны рэжым Лукашэнкі ад беларускага народа», — заявіла на адкрыцці Ціханоўская.

У сваю чаргу, Ян Ліпаўскі выказаў надзею, што офіс будзе садзейнічаць падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл, незалежных СМІ і палітвязняў, а таксама будзе служыць мостам паміж грамадзянскай супольнасцю Беларусі, Чэхіі і Еўропы. 

Напрыканцы цырымоніі Святлана Ціханоўская ўручыла Яну Ліпаўскаму ўзнагароду Крыж добрасуседства.

Чытайце таксама:

Ціханоўская ўзнагародзіла прэзідэнта Чэхіі Крыжам добрасуседства

Вячорка расказаў, што Офіс Ціханоўскай можа прапанаваць беларусам унутры краіны

Як беларусы па ўсім свеце адсвяткавалі Дзень Волі ФОТЫ 

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1