Belpol showed the certificate of the delegate of the All-Belarusian People's Assembly Белпол показал удостоверение делегата Всебелорусского народного собрания Белпол паказаў пасведчанне дэлегата Усебеларускага народнага сходу

Пасведчанне дэлегата Усебеларускага народнага сходу, якое вырабіў «Белпол». Скрын відэа osbbelpol / YouTube

На канале аб'яднання былых сілавікоў Беларусі «Белпол» з'явілася відэа, у якім Мацвей Купрэйчык заяўляе, што ім перадалі «адну вельмі дзіўную рэч і прасілі перадаць прывітанне аднаму адыёзнаму прапагандысту».

Затым мужчына дэманструе пасведчанне дэлегата Усебеларускага народнага сходу (УНС), аформленае на імя Ігара Тура.

«Дзіўная штуковіна, мінулае стагоддзе», — каментуе Купрэйчык і тлумачыць, што сэнс заключаецца ў іншым. Насамрэч у яго ў руках падробка, такая ж самая, як і пашпарты новай Беларусі, якія «радасна і віляючы хвосцікам дэманстраваў Тур у эфіры «прапагандыст ТБ».

Але пікантнасць сітуацыі, працягвае Купрэйчык, заключаецца ў тым, што калі ўзоры пашпарта новай Беларусі былі ў адкрытым доступе, то рэквізітаў пасведчання дэлегата УНС не было.

«Ігарок, спытаеш там у сваіх гаспадароў, дзе можна знайсці такія дакуменцікі», —

з'едліва гаворыць прадстаўнік «Белпола» і тлумачыць, што ён хацеў сказаць сваім перформансам:

«Унутры сістэмы застаецца вялізная колькасць сумленных і справядлівых беларусаў. 2020 год паказаў, што нас з вамі большасць. І вельмі хутка, я ўпэўнены, настане час, калі мы ўсе разам будзем будаваць новую Беларусь. Разам да перамогі».

Чытайце таксама:

Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі

На АНТ паказалі пашпарт «Новай Беларусі» на імя неіснуючага кэдэбіста. Кавалеўскі: У нас яшчэ нават няма ўзораў

Ахоўваць Усебеларускі народны сход будуць тры тысячы сілавікоў

Клас
77
Панылы сорам
3
Ха-ха
25
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
7