У Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы бізнэсоўца Уладзіміра Балабановіча. Яго абвінавачваюць у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў «закліках да мер абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны» (ч. 3 арт. 361 КК), піша «Вясна».

Справу разглядае суддзя Вера Галаўкова.

Дата затрымання бізнэсоўца невядомая, але ёсць інфармацыя аб тым, што ў канцы студзеня Балабановіча ўключылі ў склад «экстрэмісцкага фармавання» «Трыэліт» (гэта дваровы чат таварыства ўласнікаў, які кіруе новабудоўлямі ў Мінску). На той момант, верагодна, ён ужо быў за кратамі.

Чытайце таксама:

Палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна ў калоніі зноў перахварэла на пнеўманію

Мастака Івана Вярбіцкага зноў будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

Следчыя знайшлі былую палітзняволеную за мяжой, каб паведаміць ёй пра новую справу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0