Ганна Вішняк, архіўнае фота

Ганна Вішняк

Ганна Вішняк адзначыла, што 26 студзеня яна ад журналістаў даведалася, што на сайце Генпракуратуры Беларусі з'явіўся артыкул пра завядзенне новай крымінальнай справы і «ў апісанні было пра яе», а праз тры месяцы ёй у месенджар Viber напісала следчая Кастрычніцкага раённага аддзела Следчага камітэта па Мінску Вікторыя Любіч.

Следчая паведаміла, што супраць Ганны ў Беларусі завялі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 КК. Дадала, што ёй вядома, што Ганна знаходзіцца за мяжой, і спыталася, калі тая мае намер вяртацца ў Беларусь, бо з яе ўдзелам «неабходна правесці шэраг следчых дзеянняў».

«Мінула 3 месяцы, і следчая напісала ў Viber на польскі нумар, аформлены на пашпарт грамадзяніна іншай краіны. Але паколькі гэтым нумарам я карысталася, але амаль нікому не раздавала, рэальна ўсе, хто ведаў нумар, — у спісе званкоў, і гэта менш за 10 чалавек… Нумар яны ўзялі на допыце ў маці, найверагодней», — расказала Ганна Вішняк.

Паводле Ганны Вішняк, следчыя тады трымалі ў руках тэлефон маці, а неўзабаве пасля гэтага Ганна выявіла ўваход з камп'ютара на мінскіх ІР у тэлеграм-акаўнты сваёй маці (адзін прывязаны да беларускага нумара, другі — да польскага).

Пасля паведамлення 30 красавіка следчая стала тэлефанаваць Ганьне ў Viber. Ганна Вішняк кажа, што не ведае ніякіх падрабязнасцяў пра новую крымінальную справу супраць яе, бо «не камунікуе з памагатымі злачыннага рэжыму Лукашэнкі» і плануе наогул выдаліць Viber з тэлефона.

Ганна Вішняк — валанцёрка тэлеграм-канала «Водители 97%». Яе затрымалі 28 кастрычніка 2020 года за «арганізацыю пратэстаў», а пасляё асудзілі на 2,5 года калоніі.

Большую частку прысуджанага тэрміну Ганна адбывала ў Гомельскай жаночай калоніі № 4. Палову часу яна правяла ў ШІЗА і прэс-атрадзе, мела 16 спагнанняў. Выйшла на волю, адбыўшы поўны тэрмін, пазней выехала за мяжу.

Чытайце таксама:

Глыбоцкага бодзібілдара Шарабайку зноў будуць судзіць

Інжынера з «Мінскэнерга» прысудзілі да 9 гадоў калоніі па справе ЧКБ

Сілавікі затрымалі мінскага тату-майстра

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
22