Кадр з нагруднай камеры паліцыянта ў амерыканскім штаце Агая, на якім бачны працэс задушэння цемнаскурага падазраванага. Крыніца: CBS News / Canton Police Department

Кадр з нагруднай камеры паліцыянта ў амерыканскім штаце Агая, на якім бачны працэс задушэння цемнаскурага падазраванага. Крыніца: CBS News / Canton Police Department

Як паведамляе агенцтва CBS News, яшчэ тыдзень таму паліцыя горада Кантан у амерыканскім штаце Агая падчас затрымання выпадкова забіла 53-гадовага афраамерыканца Фрэнка Тайсана, які перад гэтым знёс на машыне электрычны слуп і ўцёк ад паліцыянтаў у найбліжэйшы бар.

Паводле афіцыйнай заявы дэпартамента мясцовай паліцыі, смерць афраамерыканца адбылася пасля ўжывання да яго паліцыянтамі душыльнага прыёму (аднак сам прыём паліцыя не называе афіцыйнай прычынай смерці).

Паліцыя горада толькі цяпер вырашыла падзяліцца відэа з нагруднай камеры аднаго са сваіх афіцэраў, дзе бачны сам працэс затрымання Фрэнка Тайсана і яго задушэнне. Гэтае відэа публікуе CBS News (асцярожна, жорсткія кадры!).

На кадрах бачна, як падчас затрымання Фрэнк Тайсан спрабуе крычаць паліцыянтам і іншым людзям вакол, што не можа дыхаць і што яго збіраюцца забіць. Афіцэр не адразу спыніў душыльны прыём, працягваючы размаўляць са сваім напарнікам і мінакамі, а калі скончыў, афраамерыканец ужо перастаў адгуквацца на каманды.

Паліцыянты сталі вымяраць пульс Тайсана і рабіць яму непрамы масаж сэрца, аднак мужчыну гэта не выратавала, яго пасля забрала хуткая. У бальніцы канстатавалі смерць мужчыны.

З-за здарэння дэпартамент паліцыі абвясціў афіцыйнае расследаванне, падчас якога два патрульныя афіцэры, якія ўдзельнічалі ў затрыманні афраамерыканца, былі адхіленыя ад службы і адпраўленыя ў адпачынак. 

Цела Тайсана было падвергнута анатамаванню, а парэшткі былі перададзеныя ў мясцовае пахавальнае бюро. Сям'я мужчыны пакуль не давала каментарыяў СМІ, а мэр горада Кантана ўжо выказаў ёй спачуванні.

Агенцтва CBS News таксама адзначае, што Фрэнк Тайсан адбываў 24-гадовы тэрмін у турме за выкраданне чалавека і крадзеж маёмасці ды выйшаў яшчэ ў пачатку красавіка па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Мужчына адразу ж парушыў правілы прэвентыўнага кантролю, не паведаміўшы ў паліцыю пра сваё вызваленне.

53-гадовы Фрэнк Тайсан, які быў выпадкова забіты паліцыяй падчас затрымання. Перад гэтым мужчына на машыне знёс электрычны слуп, а затым уцёк ад паліцыі ў найбліжэйшы бар. Фота: AP

53-гадовы Фрэнк Тайсан, які быў выпадкова забіты паліцыяй падчас затрымання. Перад гэтым мужчына на машыне знёс электрычны слуп, а затым уцёк ад паліцыі ў найбліжэйшы бар. Фота: AP

Нагадаем, што падобная гісторыя адбылася ў ЗША і ў 2020 годзе, калі цемнаскуры Джордж Флойд быў затрыманы паліцыянтамі ў Мінеапалісе (штат Мінесота). Мужчыну тады западозрылі ў выкарыстанні фальшывай купюры ў краме.

Пры затрыманні паліцыянты павалілі Флойда на асфальт, хоць ён, па словах відавочцаў, не аказваў супраціву. Адзін з паліцыянтаў, Дэрэк Шовін, націснуў каленам яму на шыю, другі — Томас Лейн — трымаў за ногі. Нягледзячы на просьбы Флойда пра дапамогу і скаргі на недахоп паветра, Шовін не адпусціў яго — Флойд памёр ад удушша.

Ягоная смерць выклікала масавыя пратэсты супраць жорсткасці і расавай дыскрымінацыі ў паліцыі не толькі ў ЗША, але і ў многіх краінах свету.

Сям'я Флойда атрымала кампенсацыю 27 мільёнаў даляраў, а афіцэры паліцыі, якія яго забілі, атрымалі турэмныя тэрміны.

Чытайце таксама:

«Вы яго прыдушыце!» Як «круцілі» мужчыну, на галаву якога ў Ганцавічах каленам наступіў даішнік

Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе

Выканаўцы тэракту ў цэнтры Стамбула далі 7 пажыццёвых тэрмінаў, але 1794 гады агулам

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
10
Абуральна
4