Рафах. Фота: AP Photo/Ismael Abu Dayyah

Рафах. Фота: AP Photo/Ismael Abu Dayyah

Па словах прадстаўнікоў арміі, на месцы ажыццяўляецца «аператыўны кантроль». Спецыяльныя сілы будуць назіраць за прапускным пунктам, таксама задзейнічаныя бранятанкавыя падраздзяленні.

Як паведамляецца, цэнтральная дарога, якая злучае паўночную і паўднёвую часткі сектара Газа, таксама знаходзіцца пад кантролем Ізраіля.

Паводле паведамлення Ynet, падчас аперацыі былі забітыя 20 тэрарыстаў і выяўленыя тры ўваходы ў тунэлі. Акрамя таго, быў знішчаны начынены выбухоўкай аўтамабіль, ізраільскія салдаты не пацярпелі.

У сваёй заяве аб пачатку аперацыі ў Рафаху вайскоўцы адзначылі, што жыхарам, як і супрацоўнікам міжнародных арганізацый, было прапанавана эвакуявацца.

Рафах — апошні горад на поўдні сектара Газа, які не быў заняты ізраільскімі вайскоўцамі ў ходзе аперацыі.

Чытайце таксама:

Улады Ізраіля вырашылі закрыць тэлеканал Al Jazeera у краіне

Хрэнін пахваліў «мудрую і абачлівую» атаку Ірана на Ізраіль

У брытанскім Лідсе дэпутат пасля перамогі на выбарах падняў сцяг Палесціны і выгукнуў «Алах Акбар»

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1