У фармулёўцы на сайце гаворыцца пра «іншыя пытанні, зьвязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне». Больш канкрэтнай інфармацыі няма. Магчыма, размова ідзе пра чарговую кампенсацыю матэрыяльнай шкоды.

У сьпісе — палітвязні Ігар Лосік, Дзмітрый Папоў, Арцём Сакаў, Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі і Уладзімір Цыгановіч, якія былі асуджаныя на закрытым працэсе ў будынку СІЗА-3 ў Гомелі 14 снежня 2021 года.

Сяргея Ціханоўскага тады асудзілі на 18 гадоў калоніі, Міколу Статкевіча — на 14 гадоў, Ігара Лосіка і Уладзіміра Цыгановіча — на 15 гадоў, Дзмітрыя Папова і Арцёма Сакава — на 16 гадоў.

Новае паседжанне мае весці суддзя Мікалай Доля, які выносіў ім прысуды

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
20