Настаўніца пачатковых класаў пасля ўрока спяшалася на нараду і забылася ў класе асабістыя рэчы. Сярод іх была банкаўская картка. Неўзабаве пластык педагогу прынесла калега, і гісторыя забылася, піша выданне «Віцьбічы».

Але праз некаторы час настаўніца вырашыла памяняць картку і выявіла, што з рахунку зніклі 900 рублёў. Спачатку жанчына западозрыла ў крадзяжы супрацоўнікаў банка — і напісала на іх заяву ў міліцыю.

Аказалася, што работнікі банка ні пры чым. Грошы з карткі вывеў чацвёртакласнік той жа школы. Ён убачыў забыты настаўніцай пластык і сфатаграфаваў яго. А затым выкарыстаў даныя для папаўнення свайго рахунку ў анлайн-гульні.

Бацькам хлопчыка цяпер прыйдзецца вярнуць настаўніцы грошы. У міліцыі адзначылі, што педагог не падключыла паслугу 3D-Secure — калі б абарона працавала, то школьнік не змог бы выкрасці грошы з карткі.

Чытайце таксама:

Затрымалі групу ашуканцаў, якія калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку

З'явіўся яшчэ адзін від тэлефоннага падману

Беларусы ўвайшлі ў топ кіберзлачыннасці свету

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0