Ёрг Дорнаў, facebook.com

Ёрг Дорнаў, facebook.com

Дэпутат парламента Саксоніі ад праварадыкальнай «Альтэрнатывы для Германіі» («АдГ») Ёрг Дорнау з 2020 года зарэгістраваны як уладальнік сельскагаспадарчага бізнэсу ў Беларусі. Яго прадпрыемства можна знайсці ў Адзіным дзяржаўным рэестры Беларусі пад назвай ТАА «Цыбулька Бел», піша Bild.

Кампанія апрацоўвае некалькі сотняў гектараў у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. «Цыбулька Бел», акрамя гародніны, вырошчвае таксама бахчавыя культуры і карняплоды.

Весці такі бізнэс дэпутатам па законах Германіі не забаронена, аднак Дорнау не ўказаў сваё прадпрыемства ў дэкларацыі, якую падаваў адміністрацыі зямельнага парламента. Згодна з рэгламентам ландтага Саксоніі, кожны дэпутат павінен даць справаздачу аб сваім бізнэсе і іншых працах.

На сайце зямельнага парламента пазначана толькі кампанія Дорнава з яго роднага горада Борна недалёка ад Ляйпцыга. Ні пра якія кампаніі, зарэгістраваныя ў Беларусі, дэпутат не заяўляў.

«Дорнау не паведамляў парламенту ніякай інфармацыі пра якую-небудзь прадпрымальніцкую дзейнасць у Беларусі. Пасля адпаведнага паведамлення ад Welt am Sonntag кіраўнік парламента зямлі папрасіў спадара Дорнау пракаментаваць сітуацыю», — заявіла прадстаўніца парламента Іва Клатэ на пытанне Bild.

У выпадку, калі парушэнне рэгламенту будзе даказана, Дорнау можа атрымаць буйны штраф. У горшым выпадку яму давядзецца выплаціць больш за 40 тысяч еўра.

Сам Дорнау пакуль што не каментуе сітуацыю.

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4