Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Як сцвярджае аналітык агенцтва Mobile Research Group Эльдар Муртазін, зараз сэрвісныя цэнтры завозяць у Расію кітайскія запчасткі для рамонту тэхнікі Apple, а таксама разбіраюць для папраўкі старыя тэлефоны.

У сетцы ReStore, якая прадае тэхніку Apple у Расіі, заявілі, што сэрвісныя цэнтры працягвалі забяспечваць гарантыйны рамонт тэхнікі, набытай да лютага 2022 года. Так як гарантыя на iPhone і Macbook дзейнічае 2 гады, у лютым 2024 года яна скончылася для ўсіх прылад, растлумачылі ў кампаніі.

«Цяпер гэтыя АСЦ [аўтарызаваныя сэрвісныя цэнтры] нічым не адрозніваюцца ад намётаў на Міцінскім рынку», — заявіла крыніца выдання ў кампаніі-вытворцы электронікі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0