Фота: Celestino Arce NurPhoto via Getty Images

Фота: Celestino Arce NurPhoto via Getty Images

Артыкул кітайскага прафесара Фэн Юджуна (Feng Yujun), які ўзначальвае Цэнтр расійскіх і цэнтральнаазіяцкіх даследаванняў ва Фуданьскім універсітэце, апублікавала выданне The Economist.

Аўтар заўважае, што з-за таго, што ні адзін з бакоў не мае падаўляючай перавагі, а іх палітычныя пазіцыі цалкам разыходзяцца, баявыя дзеянні наўрад ці закончацца ў бліжэйшы час. Аднак відавочны ўплыў на ход вайны чатырох фактараў, якія ў сукупнасці робяць непазбежным канчатковае паражэнне Расіі.

Па-першае, гэта надзвычайны ўзровень супраціву і нацыянальнага адзінства, праяўлены ўкраінцамі.

Па-другое — міжнародная падтрымка Украіны, якая, хоць у апошні час і не апраўдвае чаканняў краіны, застаецца шырокай.

Трэці фактар — характар сучаснай вайны, спаборніцтва, якое ўключае ў сябе спалучэнне прамысловай моцы і сістэм камандавання, кантролю, сувязі і разведкі. Адна з прычын, па якой Расія сутыкнулася з цяжкасцямі ў гэтай вайне, на погляд аўтара, з'яўляецца тое, што яна яшчэ не аднавілася ад рэзкай дэіндустрыялізацыі, якую перажыла пасля распаду Савецкага Саюза.

Апошні фактар – інфармацыя. Калі справа даходзіць да прыняцця рашэнняў, Уладзімір Пуцін аказваецца ў пастцы інфармацыйнага кокана з-за таго, што ён так доўга знаходзіцца ва ўладзе. Расійскі прэзідэнт і яго каманда па нацыянальнай бяспецы не маюць доступу да дакладных звестак разведкі. У сістэме, якой яны кіруюць, адсутнічае эфектыўны механізм выпраўлення памылак. Іх украінскія калегі больш гнуткія і эфектыўныя.

Кітайскі аўтар упэўнены, што Расія з часам вымушана будзе пакінуць усе акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі, у тым ліку і Крым. Ядзерная зброя не гарантуе ёй поспеху, таксама як калісьці не гарантавала Злучаным Штатам, якія не змаглі перамагчы ў Карэі, В'етнаме і Афганістане.

«Хоць вайна каштавала Украіне вельмі дорага, сіла яе супраціву і нацыянальнае адзінства разбурылі міф аб непераможнасці Расіі ў ваенным плане. Украіна яшчэ можа паўстаць з попелу. Калі вайна скончыцца, яна можа разлічваць на магчымасць уступлення ў Еўрапейскі Саюз і НАТА», — мяркуе кітайскі эксперт.

Чытайце таксама:

Зяленскі заклікаў саюзнікаў абараніць Украіну гэтак жа сама, як Ізраіль

Беспілотнікі паралізуюць поле бою ў вайне ва Украіне

«Уладзіміра Пуціна вельмі непакоіць Форум міру ў Швейцарыі» — Карбалевіч

Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе

Клас
91
Панылы сорам
7
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?