Зянон Пазняк Зенон Пазняк Zenon Pazniak

Зянон Пазняк. Скрын відэа belsat_news / YouTube

У эфіры «Белсата» Зянон Пазняк адзначыў, што лічыць прапанову Радзінай жахлівай, бо яе рэалізацыя прывядзе да вайны:

«Заклікаць бамбіць уласны народ, уласную краіну за што? Ён жа не ўдзельнічае ў вайне. Вы што? Гэта будзе вайна, калі такое пачаць».

Пазняк нагадаў, што Радзіна журналістка:

«Што вы лезеце ў палітыку? Вы атрымліваеце сродкі ад Еўразвязу. Бюджэт. Вы ведаеце, якія правілы для журналістаў? Чым вы займаецеся? Пры тым чалавек хоць бы разумеў, што ён гаворыць. Гэта проста злачынная рэч».

Задача беларусаў цяпер, адзначыў Пазняк, «захаваць нашу дзяржаву, эканоміку, народ, нашыя каштоўнасці, не лезці ў вайну і дапамагчы Украіне перамагчы мордара».

«Ніякія перамовы, санкцыі, ніякія іншыя справы нічога не вырашаць. Вырашаецца на фронце. Гэта магчымасць была і яшчэ ёсць. Украіна павінна перамагчы. Мордар павінен быць разбураны».

Чытайце таксама:

Радзіна параіла Украіне наносіць удары па вайсковых аб'ектах і НПЗ у Беларусі. Пазняк рэзка адрэагаваў

Лукашэнка адрэагаваў на параду Радзінай наносіць удары па НПЗ у Беларусі

Радзіна параіла Украіне наносіць удары па вайсковых аб'ектах і НПЗ у Беларусі. Пазняк рэзка адрэагаваў

Клас
98
Панылы сорам
15
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3