Так раней выглядала крама Spar на Партызанскім праспекце, 40. Фота: твітар

Так раней выглядала крама Spar на Партызанскім праспекце, 40. Фота: твітар

У Мінску закрыліся крамы Spar. Гэта буйная нідэрландская сетка крам з 90-гадовай гісторыяй. Па ўсім свеце працуюць 13 900 крам у 48 краінах. Назва, дарэчы, перакладаецца як «елка» — яе стылізаваная выява ёсць на лагатыпе кампаніі, піша Blizko.by.

Твітэр-карыстальнік Bar_maley выклаў фатаграфіі гастранома на Партызанскім праспекце, 40, недалёка ад станцыі метро «Партызанская». Тут працавала першая ў Мінску крама Spar, але цяпер на шыльдзе напісана «Алмі». Пры гэтым у афармленні экстэр'ера захаваліся фірмовыя чырвоныя колеры. На здымку таго ж карыстальніка ад 1 красавіка крама яшчэ называецца Spar.

Цяпер на Партызанскім праспекце, 40 крама «Алмі». Фота: твітар

Цяпер на Партызанскім праспекце, 40 крама «Алмі». Фота: твітар

Перастаў працаваць сайт sparbelarus.by; на сайце міжнароднай сеткі ў спісе краін прысутнасці Spar Беларусі больш няма. Згодна з гандлёвым рэестрам Беларусі, дзейных крамаў Spar у краіне не засталося: яны альбо выключаныя з рэестра, альбо пераведзеныя ў сетку «Алмі».

У Мінску першая крама сеткі адкрылася ў жніўні 2017 года на Партызанскім праспекце, 40. Франшызай кіравала кампанія «Юніфуд», якая таксама развівала сеткі «Алмі» і Zakrama. Прадстаўнікі кампаніі казалі, што да 2020 года плануюць адкрыць 60 крам у розных гарадах Беларусі. Але ў выніку на ўсю краіну было ў 10 разоў менш крамаў: тры ў Мінску і па адной у Брэсце, Гродне, Бабруйску, Пінску, Кобрыне і Мазыры. Пры гэтым частка з іх несла назвы Eurospar і Interspar.

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
15
Абуральна
3