Міністэрства працы прапанавала беларусам, якія жывуць і працуюць за мяжой, самастойна плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва дзеля пенсіі.

У ведамстве растлумачылі, што грамадзяне, у якіх няма афіцыйнай працы ў Беларусі, могуць выплачваць 29% ад свайго даходу на пенсійнае страхаванне.

Аднак не ўсё так проста. Для таго, каб атрымаць магчымасць плаціць унёскі ў ФСАН, прыйдзецца прыехаць у Беларусь і стаць на ўлік у раённым аддзеле тэрытарыяльнага органа Фонду сацыяльнай абароны па месцы жыхарства.

У Мінпрацы абяцаюць, што работнікі ФСАН на месцы растлумачаць, якім чынам адбываецца аплата ўнёскаў.

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
65
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
7