«На здзіўленне, сістэма працуе. З перабоямі, але ўчора і сёння многія сапраўды змаглі запісацца», — расказала тураператарка.

Паводле яе слоў, змены закранулі некалькі момантаў. Так, цяпер пры самастойным афармленні візы беларусам для таго, каб увайсці ў акаўнт, трэба набраць пароль на клавіятуры, якая з'яўляецца на экране. Пасля гэтага на электронную пошту павінен прыйсці пароль, які таксама трэба ўвесці ў патрэбнае поле.

Тураператарка заўважыла, што аперацыя з першага разу можа і не атрымацца, бо пароль прыходзіць на працягу 10 хвілін, а яго «тэрмін дзеяння» ўсяго толькі 5 хвілін.

Пасля таго, як карыстальнік увядзе свае пашпартныя звесткі, ён патрапіць на старонку верыфікацыі, дзе трэба будзе паказаць на камеру свой пашпарт і зрабіць сэлфі.

Пасля ўсіх праведзеных аперацый карыстальнік пяройдзе на старонку рэгістрацыі, дзе зможа забраць неабходнае яму месца.

Чытайце таксама:

Польскія візавыя цэнтры змянілі правілы рэгістрацыі на падачу дакументаў

Валер Кавалеўскі расказаў, як можна пазбегнуць жалезнай заслоны

Беларус заплаціў шмат грошай за польскую працоўную візу, атрымаў адмову і наракае на фірму. Але ёсць нюанс 

Клас
25
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0