Валер Кавалеўскі. Фота: «Нашай Ніва»

Валер Кавалеўскі. Фота: «Нашай Ніва»

«Гэта і візавая палітыка, якая можа паляпшацца. У прынцыпе, мы б хацелі бачыць бязвізавы рэжым для беларусаў у Еўрапейскім саюзе. Але ўжо цяпер можна пачаць выдаваць візы з доўгім тэрмінам дзеяння — на пяць гадоў. Каб людзі не хадзілі па візы кожныя паўгода і не трацілі на гэта велізарную колькасць грошай», — падзяліўся меркаваннем Кавалеўскі.

Таксама Кавалеўскі заявіў пра неабходнасць аднаўлення чыгуначных зносін паміж Варшавай і Мінскам, а таксама Вільняй і Мінскам. Прадстаўнік АПК разумее, што гэта можа гучыць і несвоечасова, але беларусы, як ён сцвярджае, гэта дакладна ацэняць.

«Можна было б ставіць пытанне аб аднаўленні авіязносін, каб нават «Белавія» магла лётаць у Еўрасаюз. Гэта прадметы для перамоў», — адзначыў Кавалеўскі.

Ён лічыць, што неабходна дамагацца саступак ад рэжыму Лукашэнкі. Але ў першую чаргу дэмакратычныя сілы павінны думаць пра людзей, якія апынуліся ў бязвыхадным становішчы, калі больш няма куды ехаць, акрамя як у Расію.

Чытайце таксама:

Балгарыя і Румынія пачынаюць выдаваць шэнгенскія візы беларусам

Кавалеўскі адказаў на восем гарачых пытанняў пра пашпарт Новай Беларусі

Кавалеўскі расказаў, як і дзе будуць выдаваць пашпарт «Новай Беларусі»

Швецыя будзе выдаваць пашпарты замежніка беларусам з пратэрмінаванымі дакументамі

Офіс Ціханоўскай правёў канферэнцыю ў раскошнай віле ў цэнтры Прагі. Колькі каштавала арэнда?

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3