Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод. Фота: ovz.by

Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод. Фота: ovz.by

«Вызначыць Міністэрства юстыцыі для прадстаўлення інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у судах Рэспублікі Беларусь, судах і арбітражах па-за межамі Рэспублікі Беларусь па справе, звязанай з арбітражным разглядам непублічнага акцыянернага таварыства «Гранд Экспрэс» (Расійская Федэрацыя) у Міжнародным цэнтры па ўрэгуляванні спрэчак і даць гэтаму міністэрству права ініцыяваць судовыя і (або) арбітражныя разборы, ажыццяўляць іншыя неабходныя дзеянні», — гаворыцца ў пастанове ўрада Беларусі № 252 ад 4 красавіка 2024 года.

Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 6 красавіка, ён набывае сілу з дня прыняцьця.

Канфлікт АТ «Гранд Экспрэс» і беларускіх уладаў сыходзіць каранямі ў мінулае дзесяцігоддзе. Расійская кампанія валодала 74% акцый Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода, астатняя частка належала Беларускай чыгунцы. Планавалася, што будзе пабудаваны новы завод вытворчай магутнасцю 2,5 тысячы грузавых вагонаў і 2 тысячы танк-кантэйнераў у год. Ужо пабудавалі карпусы, закупілі абсталяванне, вагоны пачалі вырабляць, але ў 2015 годзе вытворчасць спынілася. Беларускія ўлады вырашылі, што вінаваты расійскі інвестар, і адабралі завод.

У 2018 годзе «Гранд Экспрэс» падала пазоў у Міжнародны цэнтр па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак (ICSID). Разбіральніцтва доўжылася амаль 6 гадоў і 25 студзеня 2024 года трыбунал прыняў рашэнне: ён адхіліў пазоў расійскай кампаніі «пасля таго, як выявіў, што яна ўдзельнічала ў ашуканскай схеме».

Чытайце таксама:

Гучна адкрылі ў 2013-м і абвясцілі банкрутам у 2023-м. Кароткая і красамоўная гісторыя Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода

Былы ўладальнік сонечнай электрастанцыі ў Магілёўскай вобласці падаў пазоў супраць Лукашэнкі і не толькі

Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з тэрмінала Клайпедскага порта, які часткова належыць «Беларуськалію»

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2