Фота: МНС Саратаў

Фота: МНС Саратаў

Прычыны частых загаранняў аўтобусаў МАЗ расследавала камісія пад кіраўніцтвам віцэ-прэм'ера Пятра Пархомчыка. Санкцыянаваў службовую праверку асабіста Аляксандр Лукашэнка, даведаўся Belpol.

Па выніках расследавання камісія вылучыла некалькі прычын самазагаранняў аўтобусаў:

  • вымушанае ўнясенне канструктыўных змяненняў з прычыны накладзеных міжнародных санкцый, у тым ліку замена першапачаткова запраектаваных рухавікоў Mersedes на кітайскія рухавікі «Weichai» з іншым размяшчэннем выпускнога калектара;

  • няякасны мантаж электраабсталявання пры зборцы аўтобусаў;

  • нізкая эфектыўнасць сістэмы пажаратушэння «Эпатас» расійскай вытворчасці, якой аўтобусы абсталёўваліся па патрабаванні замоўцы.

У выніку, па даных Belpol, спецыялістам МАЗ прыйшлося дапрацаваць каля 700 аўтобусаў, пастаўленых як на ўнутраны рынак, так і на экспарт у Расію.

Беларускія аўтобусы пачалі гарэць на маршрутах у Расіі з канца 2022 года, зафіксаваны не менш чым дзясятак выпадкаў. У Санкт-Пецярбургу аўтобусы МАЗ нават здымалі з маршрутаў, аднак адмянілі рашэнне пасля асабістага ўмяшання Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

У Расіі зноў загарэўся беларускі аўтобус

Вы не паверыце, але ў Расіі згарэў чарговы беларускі аўтобус

Не толькі ў Санкт-Пецярбургу. У Мінску загарэўся МАЗ

У Самары згарэў зусім новы беларускі трамвай

Клас
12
Панылы сорам
9
Ха-ха
22
Ого
3
Сумна
12
Абуральна
11