Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Месяцам раней золатавалютныя рэзервы краіны складалі 8 218,6 мільёна даляраў. За месяц ЗВР выраслі на 133,9 мільёна даляраў.

Золатавалютныя рэзервы растуць другі месяц запар. Сёлета яны скарачаліся толькі ў студзені. Тады рэзервы складалі 8 093,5 мільёна даляраў.

Прэс-служба Нацбанка на працягу апошніх гадоў не публікуе даныя аб структуры міжнародных рэзервовых актываў і не тлумачыць, чаму яны скарачаюцца або павялічваюцца.

Да канца года рэзервы павінны скласці не менш за 6 мільярдаў даляраў.

Чытайце таксама:

Цэны на золата працягваюць біць рэкорды

З 1 сакавіка сілавікі могуць блакаваць грашовыя пераводы і займеюць пастаянны доступ да банкаўскай інфармацыі беларусаў

Калаўр знайшоў пазітыў для беларускага рубля ў санкцыях 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0