Марыя Васілеўская рыхтуецца да палёту ў космас

Марыя Васілеўская рыхтуецца да палёту ў космас

Паведамляецца, што ўказ прынялі для вызначэння прававога становішча беларускіх касманаўтаў і прыраўнаваных да іх асоб, улічваючы рэалізацыю першага ў гісторыі суверэннай Беларусі праекта па касмічным палёце.

Марына Васілеўская збіраецца стартаваць на Міжнародную касмічную станцыю з касмадрома Байканур 21 сакавіка.

У дакуменце адзначаецца, што статус касманаўта прысвойваецца грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які здзейсніў касмічны палёт, а таксама ягонаму дублёру. То-бок касманаўтам у Беларусі можна стаць, нават не пабываўшы ў космасе. 

Для асоб са статусам беларускага касманаўта прадугледжваецца шэраг ільгот і прэферэнцый, у тым ліку захаванне займанай пасады, медабслугоўванне ў Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры, пенсійнае забеспячэнне, дзяржпадтрымка пры будаўніцтве жылля.

Асобна ва ўказе адзначаецца, што касманаўт павінен «адпавядаць свайму высокаму званню», мець «цвёрдую грамадзянскую пазіцыю», браць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, а таксама годна прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.

У сучасным кантэксце гэта відавочна азначае абавязак стаяць на праўладных пазіцыях і актыўна ўдзельнічаць у прапагандысцкіх мерапрыемствах.

Чытайце таксама:

Японцы спрабавалі запусціць прыватную касмічную ракету, але яна ўзарвалася

Беларускі гадзіннік з касмічным дызайнам атрымаў прэстыжную прэмію

Каля памежнага пункта пропуску «Прывалка» зноў сабралі і некуды звезлі ўсе ровары

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
13