Фота: Памежная служба Польшчы

Фота: Памежная служба Польшчы

«Памежная служба Польшчы паведаміла пра затрыманне 6 грамадзян Туркменістана ў польскім мястэчку Славатычы (на мяжы з Брэсцкай вобласцю — «НН»).

Усім ім інкрымінуецца арганізацыя нелегальнай міграцыі праз Беларусь, а дваіх з іх дадаткова абвінавачваюць у незаконным пражыванні ў Польшчы», — перадае партал Dziennik Wschodni.

Партал са спасылкай на памежную службу Польшчы дадае, што затрыманыя туркмены «сустракалі на мяжы мігрантаў, якія перад гэтым прыляталі ў Беларусь ці Расію, а пасля перавозілі іх на аўтамабілях у Германію і іншыя краіны Заходняй Еўропы».

Таксама Dziennik Wschodni падкрэслівае, што ўсяго па гэтай справе праходзяць 15 іншаземцаў, «якія ўваходзілі ў склад арганізаванай злачыннай групоўкі і спрыялі нелегальнай міграцыі». 14 з іх ужо знаходзяцца пад вартай.

Усім затрыманым пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, што летась незалежнае туркменскае выданне Turkmen.news выкрыла масавы ўдзел туркменскіх студэнтаў у Беларусі ў кантрабандзе мігрантаў у Еўропу. Некаторыя студэнты атрымалі за гэта турэмныя тэрміны ці былі дэпартаваныя з Беларусі.

Сітуацыя тады аказалася настолькі сурʼёзнай, што намеснік міністра адукацыі Беларусі разаслаў у ВНУ ліст з патрабаваннем сачыць за навучэнцамі з Туркменістана. Копія ліста патрапіла ў распараджэнне Turkmen.news.

Чытайце таксама:

У Туркменістане ставяць помнік Янку Купалу

«Абыякавасць і нянавісць». Як жыве Туркменістан — краіна, палітычную сістэму якой капіюе Лукашэнка

Два афганцы падаліся на бежанства ў Еўропе, але пасля ім закарцела ў Беларусь

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1