Ірына Тыбінка. Фота: яе фэйсбук

Ірына Тыбінка. Фота: яе фэйсбук

Па словах дыпламаткі, нават праз 80 гадоў пераважная большасць грамадзян Германіі не ўсведамляюць глыбокую траўму, нанесеную Украіне ў той вайне. Нямецкія гісторыкі звычайна згадваюць украінцаў толькі праз супрацоўніцтва з нацыстамі, а рэпутацыю краіны-пакутніка і пераможцы прыпісваюць Расіі, мяркуе Тыбінка.

«У падручніках гісторыі ў нямецкіх школах да гэтага часу не хапае памяці аб украінскіх ахвярах Другой сусветнай вайны», — прыводзіць яе цытату Bild.

Дыпламат нагадала пра больш чым 8 млн забітых украінцаў, пра 2,5 млн паднявольных работнікаў, пра тысячы ўкраінцаў, прызнаных «праведнікамі народаў свету» за дапамогу габрэям, пра чатыры гады цяжкіх баёў ва Украіне, пра цалкам разбураныя гарады і вёскі. Усё гэта патрабуе памяці і памінання, упэўненая Тыбінка.

«Асабліва цяпер, калі сведкі той вайны адзін за адным пакідаюць нас, а новы вораг спрабуе знішчыць украінскі народ, часцяком выкарыстоўваючы старыя метады», — дадала яна.

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1