Супрацоўніца БТ Вераніка Бута. Скрын відэа «Беларусь 1»

Супрацоўніца БТ Вераніка Бута. Скрын відэа «Беларусь 1»

Пра свой нервовы зрыў на хвалі тых падзей яна расказала ў перадачы «Скажінемолчі» на БТ.

«І, на жаль, у гэту бальніцу мяне прывялі мае «сябры». Гэта былі мае знаёмыя, сябры, аднагрупнікі, былыя калегі. Тыя людзі, якім я давярала. У тым ліку гэта быў і на той момант мой малады чалавек.

Былі мае блізкія сябры і тыя людзі, якія раней прыходзілі ў мой дом, да маіх бацькоў. Гэта, напэўна, больш за ўсё мяне падкасіла».

Паведамленняў ад незнаёмцаў Вераніка мала атрымлівала.

«Было літаральна некалькі паведамленняў у сацыяльных сетках з прапановай запісаць відэазварот, што я адракаюся ад журналістыкі беларускай, яны мне адкрываюць візу, я з'язджаю ў Амерыку і выплачваюць там нейкую дапамогу. І яны пачыналі гэта паведамленне (а я ляжала ў бальніцы): «Мы разумеем, як вам цяжка, мы разумеем, што цяпер адчуваеце, якія ў вас ўнутраныя пакуты».

Журналістка пула кажа, што не зламалася толькі таму, што побач была сям'я. Хоць ёй, паводле яе слоў, нібыта пагражалі, што расправяцца з ёй і бацькамі.

Большасць тых, хто ёй пісаў у 2020-м, Вераніка заблакавала. Кажа, што не можа дараваць. Хаця ў яе засталіся сябры з іншымі палітычнымі поглядамі, якія наведвалі яе ў бальніцы.

Маладому чалавеку яна таксама не даравала.

«Магу сказаць яму вялізны дзякуй. Дзякуючы яму я зразумела, які мужчына павінен быць са мной побач. І агулам перагледзела свае погляды на сям'ю, на адносіны», — кажа супрацоўніка пула.

Чытайце таксама:

Стала вядома, колькі зарабляюць Ірына Акуловіч і іншыя кіраўнікі БелТА

Фізрук, «змагар» з 23.34, судзімы за крадзеж: дзе працуюць і як выглядаюць мужы топ-чыноўніц?

«Гэта ж проста ерась!» Прапагандысты сабраліся на СТВ абгаварыць фэйкі, і пакацілася

Клас
5
Панылы сорам
16
Ха-ха
60
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4