«Кіберпартызаны» перад Новым годам узламалі сайт БелТА і між іншага спампавалі звесткі пра штат агенцтва, заробкі, прэміі і ганарары кожнага працаўніка.

Як сцвярджаецца, у намесніка кіраўніка аддзела БелТА Яўгена Ваньшына максімальны заробак за месяц у мінулым годзе склаў 8864 рублі. Яго аддзел асвятляе дзейнасць Лукашэнкі.

Як распавяла адна з былых супрацоўніц БелТА, Ваньшын з'яўляецца відэааператарам і катаецца з Лукашэнкам паўсюль. Тэксты, што публікуе прэс-служба Лукашэнкі, гэта тэксты БелТА. Магчыма, відэа, таксама.

Яўген Ваньшын (злева) і Уладзімір Мацвееў Евгений Ваншин (слева) и Владимир Матвеев Yevhen Vanshin (left) and Uladzimir Matveev

Яўген Ваньшын (злева) і Уладзімір Мацвееў. Фота: БелТА

У такую ж логіку ўпісваецца і кіраўнік таго ж аддзела Уладзімір Мацвееў, у якога максімальны налічаны заробак летась склаў 7928 рублёў.

Ірына Акуловіч Ирина Акулович Irina Akulovich

Ірына Акуловіч. Фота: ONT.by

Падобны максімальны заробак і ў генеральнай дырэктаркі БелТА Ірыны Акуловіч — 7439 рублёў.

Андрэй Варапай Андрей Воропай Andrey Voropai

Андрэй Варапай. Скрын відэа belsat_news / YouTube

Адзін з вядучых праекта «У тэме» Андрэй Варапай, які прыніжае дзеячаў беларускай апазіцыі, шукае ідэальны фільтр для дэструктыўнага кантэнту ў сеціве, вінаваціць Кіеў у тэрактах, на сваёй аналітыцы летась атрымаў максімальны месячны заробак у 5434 рублі.

Алена Крылова Елена Крылова Elena Krylova

Алена Крылова. Скрын відэа beltavideo / YouTube

Падобны заробак у Алены Крыловай — галоўнай рэдактаркі газеты «7 дней». А вось у шараговых журналістаў БелТА заробак складаў у мінулым годзе каля 2 тысяч рублёў.

Журналісты звяртаюць увагу, што звесткі прыводзіліся па месяцах, у якіх не выплачваліся грошы на вакацыі.

Чытайце яшчэ:

Колькі зарабляе Мікіта Мелказёраў

Саладуха пахваліўся, што за год зарабляе 100—150 тысяч даляраў

«20 страў — і я ўжо ў плюсе!» Колькі зарабляе кухар на фуд-траку з васьміногам?

Як працуе і колькі зарабляе беларуская доктарка ў Чэхіі

label.reaction.like
5
label.reaction.facepalm
9
label.reaction.smile
18
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
4
label.reaction.anger
35