У ведамстве адзначылі, што завод у Таганрозе мае шырокае стратэгічнае значэнне для Расіі, паколькі абслугоўвае стратэгічныя бамбавікі, транспартныя самалёты, а таксама з'яўляецца выпрабавальным цэнтрам для самалётаў новага пакалення А-100. Пастаянная прысутнасць актыўнай супрацьпаветранай абароны, размешчанай вакол яго, сведчыць аб яго важнасці, дадалі ў разведцы.

Спадарожнікавыя выявы наступстваў атакі дэманструюць пашкоджанні двух буйных будынкаў, звязаных з паркам А-50, якія, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваліся для захоўвання самалётаў падчас перыядаў глыбокага тэхнічнага абслугоўвання.

Страта самалёта А-50У з высокай імавернасцю значна пагаршае сітуацыйную абазнанасць РФ, адзначылі ва ўстанове. Праз два тыдні пасля страты другога А-50 расійскі флот, хутчэй за ўсё, не зможа выконваць палёты ў падтрымку аперацый ва Украіне.

«Атака на авіязавод дэманструе, што ўкраінскія аперацыі ўсё яшчэ могуць дасягаць стратэгічна важных аб'ектаў на тэрыторыі Расіі, нават калі такія аб'екты лічацца абароненымі ў паветры або на сушы», — гаворыцца ў аглядзе. 

Чытайце таксама:

Расіяне знізілі колькасць удараў кіраванымі авіябомбамі — Паветраныя сілы УСУ

Расія забараніла палёты самалётаў A-50 каля Украіны — брытанская разведка

10 збітых самалётаў за 10 дзён. Як украінцы гэта робяць

Клас
29
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
18