«Так, вораг працягвае атакаваць нашы пазіцыі кіраванымі авіябомбамі, але падлятаць занадта блізка ўжо не атрымліваецца», — напісаў ён.

Кіраваныя авіябомбы (КАБ) уяўляюць адну з галоўных небяспек для салдат УСУ на фронце і для жыхароў прыфрантавых гарадоў. Расія актыўна выкарыстоўвае для іх скіду бамбавікі Су-34.

У сярэдзіне студзеня стала вядома, што ўкраінскія сілы збілі расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення (ДРЛВ) А-50 і лятаючы камандны пункт Іл-22.

А ў лютым камандаванне УСУ заявіла, што ўсяго за два тыдні з 17 па 29 лютага было збіта 13 расійскіх баявых самалётаў, нашмат больш, чым за папярэднія месяцы вайны. Прычым 10 са збітых самалётаў — бамбавальнікі Су-34.

Агулам па стане на 29 лютага Расія, паводле звестак генштаба УСУ, страціла ўжо 345 вайсковых самалётаў.

Расія ў большасці выпадкаў не прызнае страту сваіх баявых самалётаў, а праверыць гэтыя звесткі незалежна ва ўмовах вайны складана.

Чытайце таксама:

Былы супрацоўнік штаб-кватэры ядзерных сіл ЗША перадаваў вайсковыя сакрэты «жанчыне з Украіны» на сайце знаёмстваў

Аргенціна аддала Украіне верталёты, якія атрымала ад Расіі

10 збітых самалётаў за 10 дзён. Як украінцы гэта робяць

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0