дата-цэнтр Wave House The Wave House data center дата-центр Wave House

Дата-цэнтр Wave House. Фота: cobod.com

Як піша NewAltas.com, дата-цэнтр Wave House у нямецкім Гейдэльбергу стаў найбуйнейшым у Еўропе будынкам, створаным з дапамогай 3D-прынтара.

З-за тыповай адсутнасці вокнаў і вялікіх праёмаў у асноўных зонах цэнтраў апрацоўкі даных іх будынкі выглядаюць даволі сумна і ненатхняльна, таму архітэктары ў сваім праекце вырашылі надаць сценам хвалепадобны дызайн.

дата-цэнтр Wave House The Wave House data center дата-центр Wave House

Дата-цэнтр Wave House. Фота: cobod.com

Класічныя метады будаўніцтва не дазвалялі рэалізаваць праект, таму была абрана тэхналогія 3D-будаўніцтва. Для гэтага быў выкарыстаны прынтар BOD2 ад кампаніі COBOD International PERI. Ён выдаваў будаўнічую сумесь, прыдатную для другаснай апрацоўкі, з хуткасцю 4 кубаметры ў гадзіну.

У выніку будынак плошчаю 600 кв. метраў памерамі 54 метры ўдоўжкі, 11 метраў ушыркі і 9 метраў увышкі быў пабудаваны за 140 гадзін.

Увесь праект, пачынаючы ад будаўніцтва да ўводу будынку ў эксплуатацыю, заняў 7 месяцаў. Адзначаецца, што для афарбоўвання сценаў быў выкарыстаны робат-маляр.

Кампанія COBOD заяўляе аб намерах аўтаматызацыі як мінімум 50% працэсаў на будаўнічых пляцоўках.

Чытайце яшчэ:

Беларускія навукоўцы пачалі друкаваць катлеты на 3D-прынтары

У космасе на 3D-прынтары надрукавалі частку чалавечага цела

3D-друк унутры чалавечага цела. Як і навошта?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?