«Што тычыцца 4-х неэксклаўных азербайджанскіх вёсак (Баганіс Айрым, Ашагы Аскіпара, Хейрымлы і Гызылгаджылы), акупаваных Арменіяй, прыналежнасць іх Азербайджану бясспрэчная, і яны падлягаюць неадкладнаму вызваленню», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, у офісе віцэ-прэм'ера адзначылі, што пытанне па чатырох кантраляваных Арменіяй эксклаўных вёсках (Юхары Аскіпара, Сафулу, Бархударлы і Кяркі) Азербайджана будзе вырашана ў рамках працэсу дэлімітацыі армянска-азербайджанскай мяжы.

Разам з тым у офісе віцэ-прэм'ера заявілі, што ў цяперашні час у камісіі Азербайджана і Арменіі па дэлімітацыі дзяржаўнай мяжы вядуцца работы па стварэнні нарматыўна-прававой базы, неабходнай для правядзення дэлімітацыйных работ.

Пры гэтым у Баку абверглі інфармацыю армянскіх СМІ аб акупацыі Азербайджанам 31 армянскага сяла.

Чытайце таксама:

Аліеў падняў сцяг Азербайджана над былым цэнтрам Нагорнага Карабаха

У Нагорным Карабаху засталася максімум тысяча армян

Армяне пакінулі Нагорны Карабах

Азербайджан затрымаў трох былых прэзідэнтаў непрызнанага Нагорнага Карабаха і былога старшыню парламента

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
14