Этнічная армянка з Нагорнага Карабаха нясе свой чамадан у намётавы лагер пасля прыбыцця ў армянскі Горыс (Сюнікская вобласць, Арменія) позна ўвечары ў пятніцу, 29 верасня. Vasily Krestyaninov / AP

Этнічная армянка з Нагорнага Карабаха нясе свой чамадан у намётавы лагер пасля прыбыцця ў армянскі Горыс (Сюнікская вобласць, Арменія) позна ўвечары ў пятніцу, 29 верасня. Vasily Krestyaninov / AP

«Невялікая група адданых сваёй справе людзей сачыла за сотнямі сігналаў і хадзіла ад дома да дома, каб эвакуяваць бездапаможных людзей», — сказаў Сцепанян, заклікаўшы ўсіх, у каго ёсць інфармацыя аб адзінокіх або бездапаможных людзях, якія засталіся ў Нагорным Карабаху, звязацца з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа.

Прэс-сакратар прэм'ер-міністра Арменіі Назелі Багдасаран паведаміла на прэс-канферэнцыі, што па стане на 20:00 1 кастрычніка ў Арменіі ўжо знаходзяцца 100 514 вымушаных перасяленцаў з Нагорнага Карабаха. На пачатак 2023 года ў непрызнанай рэспубліцы былі зарэгістраваныя 120 тысяч чалавек.

19 верасня армія Азербайджана атакавала Нагорны Карабах, Расія, якая давала гарантыі бяспекі, гэта праігнаравала, Ерэван палічыў за лепшае не ўмешвацца, і на наступны дзень Нагорны Карабах капітуляваў.

Чытайце таксама:

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Нагорны Карабах прыняў рашэнне аб капітуляцыі

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3