Адэса, атака дронаў 2 сакавіка Одесса, атака дронов 2 марта Odessa, drone attack on March 2

Дом, у які патрапіў расійскі беспілотнік. Скрын відэа FREEDOM_TV / YouTube

Сяргей Гайдаржы страціў жонку Ганну і 4-месячнага сына Цімафея. Мужчына з'яўляецца членам баптысцкай абшчыны Адэсы. Пра трагедыю ён расказаў вернікам.

Мужчына згадвае, што трагедыя адбылася ў ноч з пятніцы на суботу а палове другой ночы. Сяргей кажа, што звычайна ён засынаў са старэйшай дачкой, а пасля жонка клікала яго да сябе, але ў ноч удару гэтага не адбылося.

У кватэры, дзе жыла сям'я Гайдаржы, ад удару беспілотніка знесла два пакоі. Застаўся дзіцячы пакой, дзе спаў Сяргей з дачкой.

«Мы шмат разоў гаварылі пра тое, каб Госпад усіх нас разам забраў», — кажа мужчына. Але гэтага не здарылася. Загінула толькі ягоная жонка з дзіцем.

Па словах мужчыны, ён вельмі перажываў, каб жонка і сын загінулі без пакут. І эксперты пацвердзілі яго надзеі. «Гэта адбылося вельмі хутка, і яны не пакутавалі. Для мяне гэта было вельмі важна», — сказаў Сяргей.

Здымак Ганны Гайдаржы з сынам размясціў у сваім допісе ў фэйсбуку Максім Галкін. 

Чытайце яшчэ:

У Адэсе ад удару дрона загінула сям'я з трыма дзецьмі. Усяго 12 ахвяр

У выніку новай атакі дронаў ёсць ахвяры ў Адэсе і Харкаўскай вобласці

«Одесо, я з тобою». Максім Галкін на ўкраінскай мове адрэагаваў на гібель дзяцей у выніку расійскага ўдару

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
35
Абуральна
2