Фота: сэрвіс «Яндэкс Панарамы»

Фота: сэрвіс «Яндэкс Панарамы»

Трохпакаёўка знаходзіцца на першым паверсе трохпавярховага дома па адрасе вул. Батанічная, 15. 

Вышыня столяў — каля 4 метраў, агульная плошча трохпакаёвай кватэры складае 67 м². Кватэра прадаецца з голымі сценамі: старая цэгла ачышчана ад тынкоўкі або якіх-небудзь іншых матэрыялаў.

На падлозе заліта новая сцяжка, таксама замененыя каналізацыйныя камунікацыі. На гэтым спіс праведзеных работ скачваецца. Таўшчыня сцен складае каля 50 сантыметраў.

Кватэру з голымі сценамі ацанілі ў 60 тысяч даляраў. Гэта каля $890 за квадрат пры сярэднім кошце квадрата ў Гродне $800. У камплекце з кватэрай ідзе падвальнае памяшканне плошчай каля 10 «квадратаў».

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Сярод пераваг прадавец адзначае выдатнае месца ў цэнтры горада, ціхі двор і развітую інфраструктуру. Першы паверх дазваляе вывесці памяшканне ў камерцыйнае.

У апісанні прадавец тлумачыць, што гістарычная цэгла на сценах пакінута спецыяльна.

«Магчыма, новы ўладальнік вырашыць зрабіць з ёй нешта цікавае», — гаворыцца ў аб'яве.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

На адной са сцен бачна, што раней у ёй была даволі вялікая арка, якую пазней заклалі цэглай.

Камяніца пабудаваная на пачатку 20 стагоддзя. Над акном трэцяга паверха знаходзяцца рэльефныя лацінскія літары TEPSIVA, нанесеныя з інтэрвалам у адно акно.

Чытайце таксама:

У Гродне пабудуюць новы мікрараён — высоткі могуць сапсаваць від на Каложскую царкву

Гродзенцы стварылі петыцыю супраць будаўніцтва новага мікрараёна, які можа сапсаваць від на Каложскую царкву

Чырвоны пакой і Буда. У Мінску прадаюць кватэру з футурыстычным дызайнам 


Клас
31
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
3