Ілан Маск. Фота: AP Photo / Kirsty Wigglesworth, Pool
«Мне заўсёды было цікава, чаму НАТА працягвае існаваць, нягледзячы на тое, што яе закляты вораг і прычына стварэння — Арганізацыя Варшаўскай дамовы — спыніла сваё дзеянне», — напісаў Маск.
Так ён пракаментаваў пост прадпрымальніка Дэвіда Сакса, які заявіў, што пасля распаду Савецкага Саюза НАТА «сутыкнулася з экзістэнцыяльным крызісам, і замест таго, каб расфармавацца, прыдумала новую місію: пашырыцца».
У каментарах Маску ўказалі, што НАТА была створана да Арганізацыя Варшаўскай дамовы.
А яшчэ яму адказаў прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч.
«Дарагі Ілан, прычына, па якой НАТА была заснавана, існуе і будзе існаваць вечна, — гэта Расея і іншыя ворагі вольнага свету», — напісаў ён.
Чытайце таксама:
Маск: Першы пацыент з імплантам Neuralink здольны кіраваць камп'ютарнай мышкай з дапамогай думак
Маск пракаментаваў інфармацыю пра выкарыстанне Starlink расейскімі войскамі
Пры аказіі можна было б таксама патлумачыць пра апошні "скандал" з выказваннем Трампа пра НАТА і паказаць, якія дзяржавы датрымліваліся дамовы плаціць 2% ВУП на абарону, а якія не.