Скрыншот: ASTRA

Скрыншот: ASTRA

Oxxxymiron — адзін з тых расійскіх артыстаў, якія адкрыта выступілі супраць вайны ва Украіне. За выказванні і песні рэпера ўжо некалькі разоў штрафавалі.

У пачатку 2023 года суд у Санкт-Пецярбургу прызнаў Аксімірона вінаватым паводле адміністрацыйнага артыкула аб «публічных закліках да сепаратызму» з-за трэка «Ойда». За гэта яго аштрафавалі на 70 тысяч расійскіх рублёў (амаль 1000 даляраў).

У канцы 2022 года Ленінскі суд Пецярбурга штрафаваў рэпера па артыкуле аб «дыскрэдытацыі» арміі на 45 тысяч расійскіх рублёў (70 даляраў). Нагодай стала антываеннае відэа, апублікаванае ў лютым 2022 года.

Мірон Фёдараў быў прызнаны ў Расіі «замежным агентам». Па даных ТАСС, яго шукаюць за парушэнне правіл дзейнасці замежнага агента.

Чытайце таксама:

«Усё гэта скончыцца рэвалюцыяй, нечым добрым». Лідара ДДТ Юрыя Шаўчука ў Расіі правяраюць на экстрэмізм

Расійскага спевака Шарлота абвінавачваюць у «злачынствах супраць міру і чалавецтва»

Расійскія тэлеканалы ігнаруюць 75-годдзе Алы Пугачовай

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3