27 лютага воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна па паўночным захадзе пройдуць дажджы. Днём без істотных ападкаў, толькі па паўночным захадзе рэспублікі месцамі чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы.

Па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу ад -1°С па ўсходзе да +7°С па захадзе, максімальная днём будзе +5..+11°С, у заходніх і паўднёвых раёнах +12..+16°С. 

***

28 лютага пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу будзе ад -2°С па паўднёвым усходзе да +8°С па захадзе, максімальная днём складзе ад +5°С па ўсходзе да +16°С у паўднёва-заходніх раёнах краіны.

У чацвер, 29 лютага, ноччу ўмовы надвор'я будзе вызначаць франтальны раздзел, які перамяшчаецца ва ўсходнім напрамку, днём рэспубліка будзе знаходзіцца пад уплывам няўстойлівай паветранай масы. Воблачна з праясненнямі.

Днём месцамі па краіне чакаюцца невялікія дажджы. Ноччу -1..+5°С, па паўднёвым захадзе да +7°С; максімальная днём +4.. +10°С, па паўднёвым захадзе да +13°С.

Надвор'е ў Мінску на апошнія дні лютага і першыя дні сакавіка

yr.no

yr.no

Чытайце таксама:

Наступныя дні будзе амаль па-сакавіцку цёпла. Нават у Мінску да +9°С

У Оршы новыя могілкі ператварыліся ў суцэльную коўзанку ВІДЭА

Амаль вясна. У Мінску на гэтым тыдні чакаецца да +10°С

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0