Фота: ESO

Фота: ESO

Крыніца святла магутнасцю 500 трыльёнаў сонцаў, або аб'ект J0529-4351, выяўлены на ўскраіне Cусвету «вельмі вялікім тэлескопам» у Чылі. Гэты аб'ект з'яўляецца самым яркім з усіх, якія навукоўцы калі-небудзь знаходзілі ў космасе, піша Бі-бі-сі.

Гэта квазар, гэта значыць актыўнае ядро галактыкі, у цэнтры якой знаходзіцца звышмасіўная чорная дзірка, якая валодае звышапетытам. Яна кожны дзень паглынае масу рэчыва, роўную нашаму Сонцу, і сама важыць ужо як 17 млрд сонцаў.

Але свеціцца, уласна, не сама дзірка, а вакольны так званы акрэцыйны дыск, які ўзнікае ў працэсе «прыёму ежы».

Строга кажучы, як пішуць у выданні Nature Astronomy навукоўцы, якія займаліся даследаваннем аб'екта J0529-4351, квазар гэты быў знойдзены шмат гадоў таму, але яго сапраўдныя маштабы сталі зразумелыя толькі цяпер.

Квазар — гэта актыўнае ядро галактыкі, крыніцай энергіі ў якім служыць звышмасіўная чорная дзірка, што засмоктвае ў сябе навакольную матэрыю ў велізарных аб'ёмах.

Па меры таго, як гэтая матэрыя паскараецца, набліжаючыся да цэнтра чорнай дзіркі, яна пачынае выпраменьваць яркае святло, бачнае на велізарнай адлегласці: да прыкладу, святло ад аб'екта J0529-4351 ішло да нас 12 млрд гадоў! Нездарма астраномы часам называюць квазары маякамі сусвету.

Зрэшты, па словах навукоўцаў, у гэтым квазары дзіўна літаральна ўсё. Узяць хоць бы яркасць, якая ў 500 з лішнім трыльёнаў разоў перавышае сонечную. Святло гэта выпраменьвае распалены дыск, сам па сабе які складае ў дыяметры 7 светлавых гадоў.

Паколькі ў цэнтры ўсіх без выключэння вядомых галактык маецца звышмасіўны аб'ект, гэта хутчэй за ўсё азначае, што такія аб'екты з'яўляюцца неад'емнай часткай эвалюцыі любой галактыкі.

«Прасцей кажучы, гэта значыць, што без гэтых чорных дзірак наша галактыка ў тым выглядзе, у якім мы яе ведаем, сёння не існавала б, — тлумачыць суаўтар даследавання, Сэмюэл Лай. — Так, уласна, і ўсе галактыкі былі б зусім іншымі без гэтых звышмасіўных чорных дзірак».

Але галоўная загадка заключаецца ў тым, як гэтак масіўныя чорныя дзіркі маглі з'явіцца на раннім этапе станаўлення сусвету, калі, здавалася б, для іх фармавання было яшчэ недастаткова матэрыі.

Навукоўцы таму схільныя прыняць сцэнар, па якім гэтыя аб'екты паўсталі прама з газу, які існаваў адразу пасля Вялікага выбуху, магчыма яшчэ да таго, як утварыліся першыя зоркі.

Чытайце таксама:

Беларускі навуковец, чые здымкі публікуе NASA — пра астрапейзажы, галактыку Андрамеды, «зорку Венеру» і касмічныя краявіды на Крыце 

Астрафізік (і па сумяшчальніцтве гітарыст Queen) Браян Мэй стаў суаўтарам першага ў свеце 3D-атласа паверхні астэроіда

Збіты NASA з арбіты астэроід пачаў крышыцца на часткі. Але гэта было вельмі дарагое задавальненне

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
1