Трамп на прэзентацыі ўласнага брэнда красовак. Фота з сацсетак
Амерыканскі экс-прэзідэнт Дональд Трамп запусціў уласны брэнд красовак пад назвай Trump Sneakers.
У лінейцы прадстаўлены тры пары абутку, у тым ліку залатыя красоўкі з літарай T і сцягам ЗША па баках. Назва ў іх сімвалічная — the Never Surrender High-Tops («ніколі не здавайся»).
«Смелыя, залатыя і трывалыя, як прэзідэнт Трамп», — паведамляецца ў апісанні да абутка.
Каштаваць адна пара залатых красовак ад Трампа будзе 399 даляраў.
17 лютага суд Нью-Ёрка абавязаў палітыка і ягоную кампанію The Trump Organization выплаціць 355 млн даляраў штрафу, прызнаўшы яго вінаватым у наўмысных фінансавых махінацыях на працягу дзесяці гадоў.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
Зяленскі запрасіў Трампа з'ездзіць на лінію фронту
Суд абавязаў Трампа выплаціць больш за 350 мільёнаў даляраў
Трамп хоча праз спыненне падтрымкі прымусіць Украіну да перамоваў з Расіяй