Паводле выдання, саюзнікі Трампа абмяркоўваюць двухузроўневы альянс НАТА, дзе пяты артыкул, які абвяшчае, што напад на адну з краін блока зʼяўляецца нападам на ўсіх, будзе прымяняцца толькі да дзяржаў, якія дасягаюць мэт па расходах на абарону. Цяпер гэта 2% ад ВУП, і большасць краін НАТА яе не дасягаюць. 

Акрамя таго, у Трампа абмяркоўваецца магчымасць пасадзіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна за стол перамоваў. Па словах аднаго з дарадцаў Трампа, гэтаму можа паспрыяць поўнае адразанне ад амерыканскай дапамогі. 

Гэтыя ініцыятывы, калі яны будуць рэалізаваны, «перавернуць з ног на галаву дзесяцігоддзі палітыкі ЗША», піша выданне. 

Раней Трамп сказаў, што, калі краіны НАТА не выконваюць свае фінансавыя абавязальніцтвы перад альянсам, ён не стане перашкаджаць расейскім войскам рабіць на іх тэрыторыі «ўсё, што яны захочуць».

Чытайце таксама:

Пуцін пра вайну супраць Украіны: Шкадуем, што не пачалі раней

Пуцін: Для Расіі будзе лепш, калі на выбарах у ЗША пераможа Байдэн

Якія краіны рызыкуюць застацца без абароны, калі прэзідэнтам ЗША стане Дональд Трамп

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
18