Ратавальнікам паступілі сігналы аб падтапленнях талымі водамі двух падворкаў у Іванаўскім і Пінскім раёнах Брэсцкай вобласці, шасці прыватных жылых дамоў, 14 падворкаў і 11 гаспадарчых пабудоў у Гомелі, Гомельскім, Жыткавіцкім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Кастрычніцкім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці.

У выніку ўздыму ўзроўняў вады ў рэках Прыпяць падтопленымі аказаліся ўчасткі дарогі ў Нароўлі і Петрыкаве. Ад паводкавых вод пацярпелі таксама жыхары вёсак Лубня Мазырскага раёна, Дзеляцічы і набярэжная Навагрудскага раёна і Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна, дзе падтопленымі апынуліся некалькі падворкаў і непрацяглы ўчастак аўтамабільнай дарогі.

Пацярпелых няма. Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана. Вядзецца маніторынг гідралагічнага становішча, піша БелТА.

Чытайце таксама:

Беларускія рэкі поўныя вады і ўжо выходзяць з берагоў

Вясна не за гарамі. Месцамі ў наступныя дні да +12°С

А на Гомельскім Палессі ўжо паводка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0