Вакол новых працоўных нормаў разгарэліся гарачыя дэбаты. Крытыкі называюць іх непрадуманымі і адзначаюць, што яны былі прынятыя без належнага абмеркавання, кансультацый і праверкі на практыцы, якая дазволіла б ацаніць патэнцыйныя наступствы.

Таксама праціўнікі новаўвядзення лічаць, што яны абмяжуюць кампаніям прастор для дзеянняў у надзвычайных сітуацыях. У апазіцыі ўжо заявілі, што ў выпадку перамогі на наступных выбарах будуць спрабаваць адмяніць закон.

Працадаўцы сцвярджаюць, што новы закон ставіць крыж на гнуткім графіку працы, дзякуючы якому супрацоўнікі могуць адлучацца па справах, напрыклад, каб забраць дзяцей з садка ці схадзіць да лекара.

Але ў аўстралійскай Радзе прафсаюзаў гавораць, што такая рыторыка — толькі тыповая спроба запалохаць грамадства. Палітыкі ж атрымліваюць станоўчую зваротную сувязь з нагоды новага права для супрацоўнікаў:

«Занадта многія людзі занадта доўга мірыліся з уварваннем у сваё сямейнае і хатняе жыццё. Гэта практычнае і разумнае права, якое дасць людзям права на адключэнне пасля заканчэння працоўнага дня», — адзначаюць яны.

Чытайце таксама:

Працадаўцы не хочуць браць на працу зумераў — вось чаму тыя правальваюць сумоўі

«Вось тады мяне і захапіла думка: пара мяняць сваё жыццё!» Беларусы расказалі, як памянялі прафесію і што з гэтага атрымалася

«Мне зас*алі галаву міфам пра цудоўную краіну» — расіянка эмацыйна расказала пра няўдалы пошук працы ў Беларусі

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0