Жанчына ўдзельнічае ў акцыі пратэсту супраць расейскага ўварвання ва Украіну перад амбасадай Расеі ў Вільні. Фота: AP

Жанчына ўдзельнічае ў акцыі пратэсту супраць расейскага ўварвання ва Украіну перад амбасадай Расеі ў Вільні. Фота: AP

У апытанні збіралі даныя рэспандэнтаў у 12 краінах па 32 розных рызыках, каб адсочваць змяненне тэндэнцыі з часам.

Гэта рэпрэзентатыўныя выбаркі па 1000 чалавек з краін «Групы сямі» і БРІКС, за выключэннем Расіі, па асобных пытаннях апытанне праводзіцца таксама ва Украіне. Збор даных адбываўся ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада.

У параўнанні з канцом 2022 года «праселі» амаль усе індыкатары, звязаныя з вайной Расіі супраць Украіны.

У леташнім апытанні Расія заставалася самай высокай рызыкай у пяці краінах G7, зараз гэта — толькі ў Вялікабрытаніі і Японіі.

У немцаў занепакоенасць расійскай пагрозай зараз на сёмым месцы, у французаў — на шостым, у Італіі — на 12-м.

Усяго ў краінах G7 расійская пагроза ў 2022 годзе ўспрымалася як самая вялікая праблема, а ў апытанні канца 2023 года апынулася на чацвёртым месцы.

Прыкметна ўзрасла занепакоенасць магчымай масавай міграцыі ў выніку ўзброеных канфліктаў ці змен клімату, а таксама радыкальнага ісламісцкага тэрарызму, асабліва ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Так, у Германіі і Францыі асцярогі адносна міграцыі і тэрарызму зараз на першым месцы, у Італіі яны — наступныя ў спісе пасля «кліматычных» пагроз.

Сярод краін G7 таксама прыкметна выраслі хваляванні адносна пагрозы з боку Ірана.

У ЗША найбольшай пагрозай бачаць кібератакі, на другім месцы — палітычная палярызацыя ў грамадстве, на трэцім — пагроза Кітая.

Індыкатары, звязаныя з навакольным асяроддзем і змяненнем клімату, амаль ва ўсіх краінах уваходзяць у першую тройку пагроз.

Чытайце таксама:

Губернатар Калінінграда заявіў, што Імануіл Кант мае прамое дачыненне да вайны ва Украіне

Пасол Беларусі ў Расіі назваў абсурдам меркаванне пра страту суверэнітэту з-за інтэграцыі з Расіяй

«Я не буду вас абараняць, буду заахвочваць Расію рабіць усё, што ім захочацца». Трамп згадаў старую размову з саюзнікамі па НАТА 

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3