На электронным аўкцыёне «Белюрзабеспячэнне» выставілі на таргі нерухомасць Валерыя Цапкалы — трохпакаёвую кватэру з машына-месцам у Мінску.

Кватэра знаходзіцца ў доме № 5 на вуліцы Чарнышэўскага. Агульная плошча жылля — 103,7 м2. У кватэры зарэгістраваны адзін чалавек.

Паведамляецца, што ў кватэры ёсць убудаваныя шафы, кандыцыянер, кухня, выцяжка, варачная панэль.

Разам з жыллём прадаецца парковачнае месца ў падземнай аўтастаянцы.

Даўжніком лічыцца Валерый Цапкала. Адзначаны праблемныя рэчы: арышт следчых органаў, забарона рэгістрацыйных дзеянняў, судовага выканаўцы. У кватэры зарэгістраваны адзін чалавек.

Пачатковы кошт маёмасці — 358 442 рублі 20 капеек. Аўкцыён павінен адбыцца 27 лютага.

Валеры Цапкала ў мінулым кіраваў Паркам высокіх тэхналогій. Для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ён сабраў ініцыятыўную групу, ездзіў па краіне. Аднак ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі праз тое, што сабраных подпісаў пасля праверкі аказалася менш за сто тысяч. Улетку 2020 года Цапкалы з дзецьмі з'ехалі з Беларусі. На радзіме Валерыя Цапкалы завочна прысудзілі да 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
44