T-Flight

Цягнік на магнітнай падвесцы T-Flight. Скрын відэа: radetskiyrady6316 / YouTube

Кітайская карпарацыя аэракасмічнай навукі і прамысловасці (CASIC) на днях абвясціла, што яе новы цягнік на магнітнай падвесцы (маглеў) падчас выпрабаванняў разагнаўся да хуткасці звыш 623 км/г. Па даных кампаніі, гэта самая высокая хуткасць, якая калі-небудзь была дасягнута звышправодным транспартным сродкам на магнітнай падвесцы.

Як паведамляе New Atlas, CASC займаецца праектаваннем, распрацоўкай і вырабам шырокага спектру тэхнікі — ад касмічных караблёў да ракет, але ў цяперашні час працуе над гіперпятлёй ці вакуумным цягніком.

Кампанія пабудавала поўнамаштабную выпрабавальную лінію нізкавакумнай трубы даўжынёй прыкладна 2 кіламетры на аб'екце ў кітайскай правінцыі Шаньсі. Для даведкі: калі атмасферны ціск на ўзроўні мора складае каля 1 бар, «нізкі вакуум» знаходзіцца ў дыяпазоне ад 0,3 да 0,001 бар.

За апошнія некалькі месяцаў там было праведзена мноства выпрабаванняў, але ўпершыню высокахуткасны левітальны апарат — цягнік T-Flight — пабіў рэкорд хуткасці. Паведамляецца, што ён пераадолеў самую высокую зарэгістраваную хуткасць на магнітнай падвесцы 603 км/г, устаноўленую ў кастрычніку мінулага года.

Як вынікае з назвы, сістэма магнітнай левітацыі (ці маглеў) выкарыстоўвае магніты, каб ссунуць цягнік з рэек і прасунуць яго наперад. Цягнік не дакранаецца рэек і трымаецца ў паветры дзякуючы сіле магнітаў, якія ствараюць паветраную падушку, па якой ён едзе.

Такім чынам, звышправодная магнітная падвеска эфектыўна памяншае трэнне, дазваляючы цягніку рухацца практычна без супраціву. Адзінай сілай, якая тармозіць, зʼяўляецца аэрадынамічнае супраціўленне.

Паколькі такія цягнікі не ствараюць прамых выкідаў, яны таксама больш карысныя для навакольнага асяроддзя. Да таго ж маглеў-цягнікі вельмі ціхія, таму што няма шуму ад колаў, якія кранаюцца рэек. Такія цягнікі ўжо выкарыстоўваюцца ў Кітаі, Паўднёвай Карэі і Японіі.

У CASIC заявілі, што на другім этапе выпрабаванняў траса будзе пашырана да 60 кіламетраў, каб T-Flight мог развіваць яшчэ больш высокія хуткасці. Чакаецца, што ў канчатковым выніку цягнік дасягне хуткасці 1000 км/г. Для параўнання: самы хуткі авіялайнер, які зараз знаходзіцца ў небе, Боінг 747, мае максімальную хуткасць 1049 км/г.

Чытайце яшчэ:

Германія перадумала наконт вадародных цягнікоў

У Дубаі адбудуцца гонкі ў рэактыўных касцюмах. Што за яны?

З Мінска хочуць запусціць цягнік у Маскву з хуткасцю да 400 км/г. Што не так з праектам?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?