Пра нетыповую сітуацыю на мінскім рынку нерухомасці ў студзені пішацца ў справаздачы кампаніі «Авангард нерухомасць».

У студзені 2024 года ў Мінску прайшло 1030 здзелак. 

Гэта менш, чым звычайна, але пры гэтым здзелкі былі даражэйшыя, чым у мінулых месяцах. Сярэдні кошт аднаго квадратнага метра ў Мінску вырас да $1441. Гэта на 2,2% больш, чым у снежні 2023-га. Рост у параўнанні са студзенем мінулага года 8,6%.

На працягу ўсяго 2023 года цана 1-пакаёвых кватэр расла. У студзені адбылося нязначнае зніжэнне на 1,6% у параўнанні з папярэднім месяцам. На фоне росту цэн у іншых сегментах гэтая сітуацыя досыць нетыповая.

Сярэдняя цана за метр у мінскіх аднушках у студзені склала $1529.

50% здзелак у студзені — з 1-пакаёвымі кватэрамі. І амаль трэць з 2-пакаёвымі. Гэтая сітуацыя тыповая для рынку сталіцы.

Самы танны квадратны метр студзеня знаходзіцца на завулку Чарвякова, 4. Пакупнікі заплацілі па $727 за кожны з 62 квадратных метраў. Агульная сума здзелкі — 45 000 даляраў.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Самы дарагі квадратны метр — на вул. Панфілава, 3. Кватэра плошчай 45,2 «квадрата» была прададзеная за 143 000 даляраў. Кошт квадратнага метра — $3164.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Самая бюджэтная здзелка студзеня прайшла па аб'екце на завулку Самарскім, 8. Яго набылі за 21 000 даляраў (або $1321 за метр квадратны).

Самая дарагая здзелка — па кватэры на вул. Друйская, 61. Там 194,3 метры былі прададзеныя за 383 000 даляраў. За кожны квадратны метр пакупнік заплаціў $1971.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Чытайце таксама:

Мінчанка, ашуканая махляром, адмовілася вызваляць прададзеную кватэру і пайшла ў суд. Што з гэтага выйшла?

У самым сэрцы старога Мінска прадаецца старадаўні будынак са знакавым калісьці рэстаранам. Цана проста касмічная

Некаторыя шматпавярховікі абавязалі здаваць толькі з унутраным аздабленнем

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5