Фота: Jeff Chiu / AP

Фота: Jeff Chiu / AP

Продажы Apple Vision Pro ледзь паспелі стартаваць у ЗША, але замовіць гарнітуру ўжо можна і ў Беларусі. Праўда, цана, мякка кажучы… Ды і чакаць прыйдзецца амаль два тыдні, піша Onliner.by.

У каталогу Onlíner за Apple Vision Pro просяць 20 000 рублёў. Прапанова пакуль адна, так што выбіраць няма з чаго. За гэтыя грошы, нагадаем, атрымліваеш гарнітуру змяшанай рэальнасці, якая па сутнасці з'яўляецца камп'ютарам, які надзяваецца на галаву. Кіраваць можна вачыма, рукамі і галасавымі камандамі.

Што можна купіць па цане 20 000 рублёў (а гэта 11 сярэдніх, не медыянных, заробкаў у Беларусі за мінулы год)?

На тым жа Onliner 15-ы айфон з памяццю 128Gb каштуе ад 2989 рублёў. Гэта значыць Apple Vision Pro каштуе ад шасці з паловай такіх айфонаў. 

Апошняя мадэль iPad Air 128 Gb каштуе ад 3799 рублёў (пяць такіх айпадаў).

Пакупнікі ў Амерыцы змогуць аформіць папярэднюю замову на прыладу Apple Vision Pro за 3499 даляраў з сярэдзіны студзеня (на сёння гэта прыкладна 11 200 рублёў). Дата яе выхаду на іншыя рынкі пакуль не вядомая.

Чытайце таксама:

Apple выпускае навінку для багатых — акуляры змяшанай рэальнасці Vision Pro. Як яны працуюць?

Apple упершыню абагнала Samsung па продажах смартфонаў

Кіраўнік Apple распавёў, людзей з якімі якасцямі ён з радасцю возьме на працу

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2