«У сувязі з рэгуляваннем экспарту праз нядаўнія падзеі мы не можам прадастаўляць нашы паслугі або падтрымку карыстальнікам у Расіі і Беларусі. Калі вы карыстальнік і выкарыстоўваеце нашыя прадукты, іх некаторыя функцыі могуць не працаваць або вы можаце сутыкнуцца з памылкамі пры выкарыстанні нашых сэрвісаў і праграм. Прыносім свае прабачэнні за магчымыя нязручнасці і дзякуем вам за тое, што з’яўляецеся нашым кліентам», — гаворыцца на сайце тэхпадтрымкі Avast.

Усе прадукты і паслугі Avast сталі недаступныя для ўсіх карыстальнікаў, якія знаходзяцца ў дзвюх краінах, з 29 студзеня 2024 года.

Пры адкрыцці ўсталяваных праграм яны бачаць паведамленне: «На жаль, гэты прадукт не падтрымліваецца ў вашым цяперашнім месцы знаходжання».

Усе платныя падпіскі ануляваныя на нявызначаны час і не будуць абнаўляцца пасля заканчэння тэрміну.

Чытайце таксама:

Кампанію ў Мінску закрывае яшчэ адзін вядомы мабільны распрацоўшчык

Sony абмежавала актывацыю гульняў у Steam на беларускіх акаўнтах

З Беларусі сышла кампанія Novo Nordisk. Што цяпер будзе з пастаўкамі інсуліну?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
1